BE RU EN

Украінскія вайскоўцы ўжо прыбылі ў Данію для навучання на F-16

  • 20.08.2023, 19:38

Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны.

Украінскія вайскоўцы ўжо прыбылі ў Данію для навучання на амерыканскіх знішчальніках F-16.

Пра гэта заявіў украінскі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на супольную прэс-канферэнцыю з прэм'ер-міністрам Даніі Мэтэ Фрэдэрыксен.

Са слоў прэзідэнта, ва ўкраінскіх вайскоўцаў у Даніі ўжо пачынаюцца трэнінгі.

«Мы разам размаўлялі сёння з нашымі хлопцамі і дзяўчатамі, якія вучацца і будуць тут працаваць з F-16, а потым будуць працаваць у нашым небе. Я быў рады пачуць добрыя словы ад нашых ваяроў. Яны матываваныя, як і мы ўсе ва Ўкраіне. Матываваныя перамагаць», - распавёў прэзідэнт.

Украінскі прэзідэнт паведаміў, што перамовы з дацкім прэм'ер-міністрам атрымаліся «вельмі канкрэтныя, змястоўныя і моцныя».

Украінскія вайскоўцы ўжо прыбылі ў Данію для навучання на F-16, — заявіў Зяленскі

«Нашыя пілоты і інжынеры ўжо пачалі навучанне ў Даніі. 19 самалётаў F-16 будуць дадзеныя нашай дзяржаве Даніяй. Працуем над хуткасцю падрыхтоўкі. Асобна абмеркавалі сёння і магчымасць пашырэння трэнінгавых місій. Алгарытм зразумелы. Наша кааліцыя F-16 даказвае сваю эфектыўнасць», - падкрэсліў Зяленскі.

Апошнія навіны