Як разнастаіць смак любой салаты ці закускі
- 21.08.2023, 21:54
Кулінарны лайфхак з выкарыстаннем усяго двух звычайных прадуктаў.
Просты лайфхак, які дапаможа значна разнастаіць смак любой салаты ці закускі, апублікаваны на сайце ўкраінскай кулінарнай школы GastroLoft.
Для гэтага спатрэбяцца ўсяго два прадукты – радыска і сланечнікавы алей.
«Выдатны спосаб разнастаіць салаты і закускі – смажаная радыска. Падсмажце яе на патэльні некалькі хвілінаў на масле і дадайце ў страву. Смак стане больш насычаным», – гаворыцца ў публікацыі.