«Людзей амаль не засталося ў нас»
- 26.08.2023, 20:12
Расейскі акупант расказаў праўду пра сітуацыю пад Бахмутам.
Расейскія войскі на Бахмуцкім кірунку фронту ва Украіне нясуць значныя страты і адчуваюць сур'ёзныя праблемы праз дэфіцыт зброі і боепрыпасаў.
Пра гэта сведчыць новы аўдыязапіс перахопленай тэлефоннай размовы акупантаў, якую апублікавала Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны.
«Людзей амаль не засталося ў нас… павыкасілася… Страты вялікія, шмат “300”, шмат “200”, людзі працоўныя, адны працоўныя, з прадпрыемстваў», – скардзіцца акупант.