Світан: УСУ абыходзяць вёскі і гарады, бяруць ворага ў аблогу і выганяюць яго
- 27.08.2023, 20:18
Задача ўкраінскіх байцоў зараз - дайсці да Азоўскага ўзбярэжжа.
Палкоўнік запасу Узброеных сіл Украіны, лётчык-інструктар і ваенны экспэрт Раман Світан распавёў "24 каналу", што да актыўнага заканчэння кампаніі 2023 засталося прыкладна паўтара месяца. Пра сакрэтныя перамовы Валерыя Залужнага з камандзірамі NАТО пісала выданне The Guardian.
Таемныя перамовы Залужнага
Світан адзначыў, што да восеньскіх дажджоў засталося прыкладна 1,5 - 2 месяцы. Гэта той час, які застаўся ва УСУ для актыўнага прасоўвання. Хутчэй за ўсё, Залужны паведаміў партнёрам, што трэба УСУ, каб выканаць план, які быў складзены на 2023 год.
Відавочна, што гэта боепрыпасы розных тыпаў, у тым ліку і касетныя. Задача Украіны ў гэтым годзе перарэзаць наземны калідор расейцаў у Крыме і дайсці да Азоўскага ўзбярэжжа. Выконваць гэта трэба з мінімальнымі стратамі, а для гэтага нам патрэбна матэрыяльна-тэхнічнае ўзмацненне.
Новыя ракеты УСУ
Палкоўнік запасу УСУ адзначыў, што ў свой час ва Украіне мадыфікавалі такую савецкую ракету, як Х-35. Павялічылі далёкасць яе дзеяння да 280 км. Так атрымалася ракета Х-35У. Затым на яе базе была створаная супрацькарабельная ракета "Нептун", якая затапіла крэйсер "Масква".
На базе гэтай ракеты можна рабіць што хочаш. Там стаіць такі рухавік, які можа працаваць тысячу кіламетраў. Гэта значыць, усё залежыць ад сістэмы навядзення. Яна можа знішчаць і марскія цэлі, і наземныя, і паветраныя.
Прасоўванне УСУ на Поўдні
Пасля дэакупацыі Рабоцінага ўкраінскія войскі прасоўваюцца далей на Поўдзень. Зараз трэба вызваліць населены пункт Новапракопаўка. За ім пачынаецца аператыўная прастора, дзе няма суцэльнай лініі абароны, а толькі кропкавыя пункты.
Зрэшты, зараз выкарыстоўваць Рабоціна як плацдарм для прасоўвання ўкраінскія войскі не могуць. Туды дастае расейская вайсковая артылерыя. Увогуле, УСУ правільна дзейнічаюць, што не выкарыстоўваюць населеныя пункты, як апорныя. Гэта лёгкая мішэнь для акупантаў, таму ўкраінскія войскі абыходзяць вёскі і гарады, бяруць ворага ў аблогу і выганяюць яго.