BE RU EN

«Каласальныя лічбы»: Зяленскі расказаў, якую зброю вырабляе Украіна

  • 27.08.2023, 21:45

Вырабляецца і зброя ўзору NATO.

Украіна сёння вырабляе нават тую зброю, якой ніколі не мела. Агульная колькасць тэхнікі, якая цяпер вырабляецца ва Украіне, у дзясяткі разоў перасягае лічбы, якія былі да вайны. Пра гэта расказаў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі:

«Мы вырабляем «Нэптуны», «Стугны», «Карсары». Мы вырабляем такую колькасць «Стугнаў» і «Карсараў», не магу сказаць, але нават не ў дзясяткі разоў больш, чым да вайны, гэта проста каласальныя лічбы. Яны ўвесь час на фронце, іх ухваляюць нашы вайскоўцы, хочацца яшчэ больш, але вы не ўяўляеце, якую колькасць мы ствараем».

Ён паведаміў, што Украіна пачала вырабляць зброю ўзору NATO, якога ніколі не было і не мела б быць у краіне.

«Мы маем айчынную артылерыю 155-калібра на полі бою. Маем сістэмную вытворчасць. Гэтага пакуль мала для фронту, але гэта ў разы больш, чым было», —растлумачыў Зяленскі.

Паводле ягоных слоў, акрамя ракет і набояў ва Украіне таксама вырабляецца вялікая колькасць дронаў. Да таго ж прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што сам спраўджвае ўсю вытворчасць.

«Усё, што ва Украіне вырабляецца, я ўсё спраўджваю. Ведаюць і вайскоўцы, і Мінабароны, што я спраўджваю на кожнай стаўцы. Выведка стала паднімае мне кантракты, і калі мы нешта не выконваем, калі мы ад чагосьці адмовіліся, то я стаўлю гэтае пытанне, і ўсё падпісваецца, усё запытваецца», — сказаў кіраўнік украінскай дзяржавы.

Зяленскі патлумачыў, што ягоная задача — каб Украіна магла ўсё, што магчыма, вырабляць самастойна.

«Мая задача, каб усё ва Украіне, што можа вырабляцца прыватным чынам, каб мы запытвалі ўсё максімумальна. Недзе я бачу панцырнікі, недзе бачу дроны. Мы ўсё гэта запытваем», — падкрэсліў Зяленскі.

Апошнія навіны