BE RU EN

Украіна атрымае больш за 150 дронаў ад французскай кампаніі Delair

  • 6.09.2023, 21:09

Яны дапамогуць больш эфектыўна адбіваць расейскую агрэсію.

Украіна атрымае больш за 150 беспілотнікаў ад французскай кампаніі Delair. Яны дапамогуць больш эфектыўна адбіваць расейскую агрэсію.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на міністра абароны Францыі Себасцьяна Лекарню.

«Кампанія Delair і яе генеральны дырэктар з'яўляюцца канкрэтным прыкладам прыхільнасці Францыі падтрымцы Украіны», – гаворыцца ў паведамленні.

Паводле словаў міністра, Украіна выбрала тып беспілотніка, а ўрад Францыі прафінансаваў вытворчасць гэтых дронаў.

Размова ідзе пра больш як 150 беспілотнікаў, якія пастаўляюцца ўжо ва Украіну. Міністр не ўдакладніў тып дронаў, які атрымаюць украінскія вайскоўцы.

Апошнія навіны