Брытанец сарваў рэкордны джэкпот у слоты
- 11.01.2024, 21:16
Паставіў крыпту – перамог $42 млн.
У Вялікай Брытаніі гулец сайта Sportsbet.io перамог самы вялікі джэкпот у гісторыі слотаў, ператварыўшы адзін спін ($50) у неверагодны прыз $42 млн.
Гулец рабіў стаўкі ў крыптавалюце USDT на слоце Wheel of Wishes ад Alchemy Gaming на Sportsbet.io, калі 20 снежня выпаў джэкпот 42.100.000 USDT.
Пераможца захацеў застацца ананімным. «Спачатку я падумаў, што гэта памылка, але калі да мяне дайшло, што я перамог больш за $40 млн даляраў, я бегаў па пакоі, крычаў і святкаваў», – расказаў ён арганізатарам і дадаў, што яшчэ не надумаў, што будзе рабіць з грашыма.
«Я не спяшаюся і пакуль не прымаю ніякіх важных пастановаў. Усё, што я ведаю, гэта тое, што маёй сям'і больш ніколі не давядзецца турбавацца пра грошы. Ніколі ў жыцці не думаў, што расслабленне за некалькімі сесіямі ў маіх улюбёных букмекерскіх канторах і казіно ўсё зменіць. Я гуляю ўжо шмат гадоў», – сказаў пераможца.
Бонусам да перамогі новы мільянер атрымаў запрашэнне на вячэру з камандай Sportsbet.io, пасля якой адбудзецца гульня ў VIP-ложы футбольнага клубу Ньюкасл Юнайтэд, дзе кампанія-арганізатарка азартных гульняў з'яўляецца афіцыйнай партнёркай клубу.