BE RU EN

Зяленскі расказаў пра «сакрэтную» дальнабойную зброю для УСУ: Знішчылі за дзень 26 гелікаптэраў

  • 11.01.2024, 21:46

Пра гэтую зброю пакуль нельга гаварыць.

Хаўруснікі перадалі ўкраінскім вайскоўцам дальнабойную зброю, пра якую пакуль нельга гаварыць. З дапамогай гэтай зброі за дзень знішчылі 26 гелікаптэраў.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на прэс-канферэнцыю прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

«Партнёры перадалі нам некаторую дальнабойную зброю. Я не буду гаварыць якую, але партнёры зразумеюць. Мы ёй знішчылі 26 гелікаптэраў за дзень, 12 самалётаў, якія паднімаліся і білі потым ракетамі, супраць якіх гэтыя сістэмы і працавалі. Мы 12 знішчылі за раз. Проста было чым», – расказаў Зяленскі.

Ён удакладніў, што з дапамогай такой зброі Украіна абаранялася. Гэта была частка абароны нашай краіны, паколькі УСУ знішчылі тых, «хто атакаваў і цалкам кантраляваў неба».

Апошнія навіны