15-гадовы чэх уцёк з дому, каб ваяваць за Украіну
- 13.01.2024, 20:07
Хлопца знайшлі ў Пшэмыслі
У Польшчы затрымалі чэшскага падлетка, які меў намер ехаць ваяваць за Украіну.
Як паведамілі ў памежным упраўленні польскай часткі Сілезіі, дзякуючы польскім памежнікам, чэшскай паліцыі і ўкраінскім службам 15-гадовага падлетка шчасна вярнулі дадому ў Астраву.
Паведамляецца, што днём раней падлетак пайшоў з дому ў школу, але на занятках не з'явіўся. Бацькі паведамілі аб гэтым у паліцыю, падаўшы звесткі сына. Чэшскія праваахоўнікі адправілі інфармацыю польскім калегам і ў выніку хлопца знайшлі ў Пшэмысле, недалёка ад украінскай мяжы.