BE RU EN

Пехацінцы батальёна «Літвін» палка Каліноўскага адбілі расейскі штурм

  • 20.01.2024, 22:50

Рэпартаж з «нуля» на фронце ва Украіне.

Пехацінец з пазыўным «Франц» батальёна «Літвін» палка імя Кастуся Каліноўскага паказаў пазіцыю «на нулі» за некалькі сотняў метраў ад ворага.

У відэа баец адзначыў, што апошні дзень быў спакойны, але напярэдадні вораг рабіў спробу штурму. Пехацінцы батальёна «Ліцвін» заўважылі набліжэнне расейскіх жаўнераў і адкрылі агонь з кулямётаў і аўтаматаў.

Таксама дапамагла падтрымка БПЛА і мінамётчыкаў палка Каліноўскага. У выніку штурм праваліўся, а вораг панёс страты.

Таксама баец паказаў шэраг перабітых кулямі дрэў – вынік кулямётнага агню, і расказаў пра абставіны работы пяхотных падраздзяленняў.

Апошнія навіны