Эксперт аб пратэстах у Башкартастане: Вогнішча будзе разгарацца
- 20.01.2024, 20:57
Крамлю дасланы сур'ёзныя сігналы.
РФ ускалыхнулі пратэсты – у Башкортастане людзі выйшлі на вуліцы ў абарону актывіста Фаіля Алсынава.
Гэта магутны сігнал Крамлю. Пра гэта «24 каналу» заявіў кіраўнік украінскага Цэнтра вайскова-прававых даследаванняў, вайсковы экспэрт Аляксандр Мусіенка.
«Наколькі я ведаю, ва Уфе сабраліся каля помніка Салавату Юлаеву – гэта нацыянальны герой Башкартастана. Гэта магутна і сімвалічна. Гэта таксама сігнал Крамлю», – сказаў Мусіенка.
Пратэсты ў Башкартастане пачаліся 15 студзеня. Іх спрабавалі здушыць сілавікі, між іншым, ва Уфе паведамлялася аб некалькіх затрыманых.
«Яны сілу прымяняюць, а людзі выходзяць і не баяцца. Мяркую, што пратэст нікуды не знікне. Магчыма, гэтай рэпрэсіўнай сілавой машыне атрымаецца пагасіць гэта на пэўны перыяд. Але яно будзе цяпліцца ўнутры і вогнішча будзе распальвацца», – адзначыў Мусіенка.
Больш за тое – актывісты заклікаюць сваіх вайскоўцаў, якія цяпер ваююць супраць Украіны, вярнуцца дадому і абараняць свой народ. Гэта яшчэ адзін сігнал для расейскага дыктатара.
«Я падтрымліваю народ Башкартастана, які хоча змагацца за сваю свабоду. Хто падтрымлівае выхад башкірскіх жаўнераў з вайны, вяртанне іх дадому і змагацца там за свае правы», – дадаў вайсковы эксперт.