УСУ знішчылі расейскую радыёлакацыйную станцыю «Фара»
- 20.01.2024, 21:22
Яе знайшлі падчас вядзення разведкі на Паўднёвым кірунку.
Вайскоўцы Узброеных сіл Украіны з дапамогай дрона знішчылі расейскую радыёлакацыйную станцыю «Фара». Пра гэта паведамілі Сілы спецыяльных аперацый Узброеных сіл Украіны.
Паводле звестак вайскоўцаў, падчас вядзення разведкі на Паўднёвым кірунку экіпаж БпАК 73-га марскога цэнтра ССА знайшоў партатыўную радыёлакацыйную станцыю «Фара-ПВ».
«У выніку агнявой паразы ўдарным дронам радыёлакацыйная станцыя ворага знішчаная», – дадалі ў ССА.
На відэа можна ўбачыць, як украінскія вайскоўцы знайшлі і ліквідавалі расейскую радыёлакацыйную станцыю.