Беларускія турысты будуць плаціць дадатковы падатак у Грэцыі
- 21.01.2024, 19:57
Ад чаго будзе залежаць яго сума.
Грэцыя ў гэтым годзе ўводзіць новы кліматычны падатак для турыстаў, паведамляе выданне Greek City Times.
Са звестак выдання, гэты падатак, названы "платай за ўстойлівасць да кліматычнага крызісу", замяняе папярэдні гатэльны падатак. Яго сума будзе залежаць ад катэгорыі гатэля і пары года. Так, паводле звестак грэцкага ўрада, з сакавіка да кастрычніка для атэля 5 зорак ён будзе складаць 10 еўраў за адну ноч, 4 зоркі - 7 еўра, 3 зоркі - 3 еўры, 1-2 зоркі - 1,50 еўра. Памер падатку з лістапада да лютага будзе складаць для гатэля 5 зорак – 4 еўры за адну ноч у нумары, 4 зоркі – 3 еўры, 3 зоркі – 1,50 еўра, 1-2 зоркі – 0,50 еўра.
Як паведамляе Bloomberg, за кошт падвышэння падаткаў Грэцыя павялічыць уласныя фонды барацьбы з наступствамі змены клімату.
"Грэцыя плануе падвоіць сваю бюджэтную падтрымку на выпадак стыхійных бедстваў, звязаных са змяненнем клімату, павялічыўшы падатак на пражыванне, які ў асноўным закране пражыванне ў гатэлях класа люкс", - заявіў прэм'ер-міністр краіны Кірыякас Міцотакіс.
Як паказвае Bloomberg, турызм з'яўляецца рухальнай сілай росту эканомікі краіны: у першай палове 2023 года колькасць турыстаў павялічылася на 26% у гадавым вылічэнні, а даходы павялічыліся на 23,9%.