У Беларусі выставілі на таргі унікальную стогадовы бровар
- 21.01.2024, 20:12
У пачатку мінулага стагоддзя тут была сядзіба роду Скіндэраў.
Былы бровар у вёсцы Міхайлаўшчына Ашмянскага раёна выставілі на таргі на электроннай пляцоўцы Беларускай універсальнай таварнай біржы.
Размова ідзе пра будынак 1891 года, які быў рэканструяваны ў 1907-м. У савецкі час у ім быў ільноперапрацоўчы завод. У пачатку мінулага стагоддзя тут была сядзіба роду Скіндэраў, да нашых дзён захаваліся толькі некаторыя гаспадарчыя будынкі, у тым ліку бровар.
Будынак пабудаваны з бутавага каменя, дах шыферны, а вокны драўляныя. Плошча завода - 412 квадратных метраў, а ўсяго зямельнага надзела - 0,27 га.
Пераможца аўкцыёну атрымае надезл у арэнду на 50 гадоў. У будучыні тут можна пабудаваць жылы дом або нейкія грамадскія аб'екты. Абмежаванняў на рэканструкцыю будынка няма.
Таргі запланаваны на 29 студзеня ў электронным фармаце. Заяўкі прымаюць да 24 студзеня.
Першапачаткова прадаць бровар разлічваюць за 14,8 тысяч рублёў, гэта значыць крыху больш за $4,6 тысяч.