Вайсковы аналітык: УСУ перамалолі расейскае кадравае войска
- 21.01.2024, 20:54
Цяпер надыходзіць чарга «ахвотнікаў» і мабілізаваных.
Афіцэр Войска абароны Ізраілю, вайсковы аналітык Ігаль Левін расказаў, што адбываецца ў расейскім войску:
- BBC апублікавала звесткі новага даследавання расейскіх страт. Пад канец снежня ім выпала высветліць імёны больш як 40 тысяч зліквідаваных расейскіх вайскоўцаў за ўвесь перыяд поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.
Гэта тыя, пра каго складзены некралогі і дакументацыя. То бок, гэта самая нізкая рэйка, і рэальны лік, імаверна, нашмат большы. BBC кажуць пра больш як 80 тысяч. Гэта значыць, на аднаго задакументаванага прыпадае адзін безназоўны. Таксама пасля вывучэння некралогаў імі былі высветленыя 23 тысячы зліквідаваных ваеўнікоў з АРДЛА.
Агулам жа незваротныя страты (гэта значыць у тым ліку цяжкапараненыя і пакалечаныя) Расеі за амаль два гады поўнамаштабнай вайны з Украінай, паводле ацэнкі BBC, могуць складаць 309 тысяч чалавек. Яшчэ раз, гэта толькі паводле інфармацыі з публічных звестак, то бок гэта найменшыя і самыя кансэрватыўныя ацэнкі.
Гэта значыць, падсумоўваючы і УС РФ і АРДЛА, зліквідаваныя 80-100 тысяч, незваротныя страты большыя за 300 тысяч, а агульныя (з сярэдне- і лёгкапараненымі, дэзэртырамі, зніклымі без вестак і г.д.) мабыць, блізу паўмільёна. І яшчэ раз, гэта паводле кансэрватыўных ацэнак.
У гэтым жа матэрыяле падаецца цікавы графік размеркаванне зліквідаваных расейскіх акупантаў паводле катэгорый. Мы бачым, як расце дзель "ахвотнікаў" і мабілізаваных да масы крымінальнікаў, якія складаныя для ўліку і далёка не ўсе дакументуюцца. Украінскі жаўнер перамалоў расейскае кадравае прафесійнае войска, а затым перамалоў масу, створаную з ваеўнікоў АРДЛА і крымінальнікаў.
Цяпер надыходзіць чарга ўжо "звычайных" грамадзян РФ, гэта значыць "ахвотнікаў" і мабілізаваных. Крэмль усімі сіламі спрабаваў усе гэтыя два гады "засцерагчы" звычайнага грамадзяніна РФ ад калатні, якую ён зладзіў. Але ваеўнікі з АРДЛА скончыліся, крымінальнікі таксама не вечныя, надыходзіць чарга масава ісці на фарш расейскім «ахвотнікам» і мабілізаваным. Ці пстрыкне нешта ў іхніх пустых галовах? Спадзяванняў мала, але Крэмль не проста так баіцца адпраўляць іх на забой, ён добра ведае, чым гэта можа скончыцца.