Авіяцыя УСУ накрыла войска РФ шквалам удараў
- 21.01.2024, 21:12
Выпала знішчыць сёе-тое важнае.
Авіяцыя Сіл абароны Украіны нанесла новыя ўдары па акупантах, вышукваючы, дзе менавіта вораг размясціў свае сілы на фронце.
У справаздачы Генеральнага штаба гаворыцца аб тым, што ўкраінскія пілоты атакавалі 9 абшараў засяроджвання асабовага складу і зброі супраціўніка. Дзякуючы рабоце ракетных войскаў Украіны вораг мае такія страты:
1 пункт кіравання;
3 артылерыйскія сродкі;
1 сродак СПА.
На жаль, Расея таксама атакавала пазіцыі УСУ і мірныя тэрыторыі Украіны — былі 4 ракетныя атакі, 69 удараў з авіяцыі, 50 абстрэлаў з РСЗА. Праз дзеянні акупантаў ёсць новыя ахвяры, разбураныя дамы людзей ды іншая цывільная інфраструктура.