Эксперт: Пуцін прасіў Лукашэнку не вылучацца на выбарах у будучым годзе
- 21.01.2024, 21:21
Гэта выклікала страх у беларускага дыктатара.
Лукашэнка апошнім часам загаварыў аб змене пакаленняў, быў прыняты закон аб гарантыях па адыходзе.
На думку Каміля Клысіньскага з Цэнтра ўсходніх даследаванняў, менавіта на страху грунтуецца рэальная прычына гэтых змен.
У эфіры "Польскага Радыё" эксперт заявіў, што Лукашэнка баіцца, ці дазволіць Расея яму кіраваць Беларуссю яшчэ адзін тэрмін:
- Можна гаварыць аб сувязі з рэакцыяй на тое, што Пуцін прасіў Лукашэнку не вылучацца на выбарах у будучым годзе. Таму Лукашэнка наважыў сябе засцерагчы. Не выключана, што Лукашэнка проста баіцца. Зноў тут праглядаюцца дзеянні "на выраст". Лукашэнка сумняваецца, ці «блаславіць», кажучы вобразна, Пуцін яго на наступны тэрмін паўнамоцтваў.