Калівы дрэваў і кустоў у Беларусі можна браць бясплатна з лесу
- 23.01.2024, 21:46
З вясны 2024 года.
У Беларусі пачаў дзеянне абноўлены Лясны кодэкс, які дасць простым беларусам, якія хочуць пасадзіць на сваім надзеле ці ў двары дэкаратыўныя дрэвы ці кусты, бясплатна ўзяць іх у лесе. Пра гэта sb.by расказаў першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Аляксандр Драгун.
Паводле ягоных словаў, у лес па дрэвы і кусты людзі змогуць скіравацца ўжо вясной, але папярэдне варта паведаміць пра сваё жаданне ў лясгас ці лясніцтва, і спецыялісты «пакажуць месца, дзе можна выкапаць бясплатна некалькі дрэваў».
Надзелы, дзе можна будзе выкопваць дрэвы і кусты для сябе бясплатна, час ад часу будуць мяняцца, каб не нашкодзіць прыродзе.
«Будзем зыходзіць з зваротаў, якія паступаюць, і старацца аператыўна падбіраць месцы, дзе дазволеная нарыхтоўка дзікарослых раслінаў, побач з месцам пражывання чалавека», – падкрэсліў Аляксандр Драгун і дадаў, што ў міністэрства ёсць магчымасць адсачыць, каб навінкай не скарысталіся прадпрымальныя арганізацыі.