BE RU EN

Сырскі: На некалькіх кірунках расейскія акупанты сышлі ў абарону

  • 26.01.2024, 21:41

Праз адсутнасць тактычных поспехаў.

Расейскія акупанты часова перайшлі да абарончых дзеянняў на некалькіх кірунках праз адсутнасць тактычных поспехаў.

Пра гэта заявіў камандзір Сухапутных войскаў УСУ генерал-палкоўнік Аляксандр Сырскі ў Telegram.

Пры гэтым расейцы ўтрымліваюць штурмавыя групы ў гатоўнасці да вядзення наступальных дзеянняў, дадаў ён.

Ён удакладніў, што абстаноўка на Усходнім фронце застаецца складанай – вораг нарошчвае інтэнсіўнасць наступальных дзеянняў на Северскім і Бахмуцкім кірунках.

На Северскім кірунку расейскія акупанты нарошчваюць наступальныя дзеянні, каб палепшыць сваё тактычнае становішча і стварыць умовы для развіцця наступу ў кірунку Северска.

Сіламі штурмавых групаў пры актыўнай падтрымцы мінамётных і артылерыйскіх разлікаў спрабуе беспаспяхова атакаваць у кірунку Крамянной, Грыгораўкі.

Разам з тым свае няўдачы ў наступальных дзеяннях расейцы кампенсуюць павелічэннем інтэнсіўнасці агнявога ўздзеяння. Так, цягам двух апошніх дзён актыўна абстрэльваюць горад з рэактыўнай артылерыі, выкарыстоўваючы ўдары авіяцыі і дронаў-камікадзэ.

На Бахмуцкім кірунку агрэсар вядзе наступальныя дзеянні, спрабуючы прарваць абарону Украіны на поўнач і на захад ад Бахмута і развіць наступ на Часіў Яр. Праводзіць перагрупоўку сваіх сілаў і сродкаў і выкарыстоўвае падраздзяленні добраахвотніцкага корпуса. Спрабуе беспаспяхова аднавіць страчанае становішча ў раёнах Клішчыеўкі і Андрэеўкі.

Сірскі таксама дадаў, што 26 студзеня быў непасрэдна ў раёнах вядзення баявых дзеянняў. Заслухаў камандзіраў брыгадаў датычна актуальнага становішча.

Апошнія навіны