BE RU EN

Названыя самыя папулярныя выязныя кірункі для адпачынку ў беларусаў

  • 3.01.2024, 20:56

Беларусы сталі лягчэй наважвацца на доўгія пералёты ў экзатычныя краіны.

Куды часцей за ўсё выязджаюць беларусы на адпачынак, расказала дзяржаўнаму выданню «СБ. Беларусь сегодня» кіраўніца Дэпартамента турызму Мінспорту Ірына Варановіч.

Паводле ейных звестак, лідары рэйтынгу – традыцыйныя марскія курорты Егіпта, Турцыі і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Акрамя таго, прывабнымі для беларусаў застаюцца Грузія, Азербайджан, Арменія. Стаў папулярны Узбекістан. Таксама нашы турысты прадаўжаюць ездзіць у Расею.

Пры гэтым, паводле інфармацыі Варановіч, беларусы сталі лягчэй наважвацца на доўгія пералёты ў экзатычныя краіны. Гэта, напрыклад, Куба, Мальдывы, Шры-Ланка. А неўзабаве, як чакаюць ва ўстанове, у гэтых кірункаў з'явіцца канкурэнт.

«Пацясніць іх павінен рэйс на трапічную выспу Хайнань у Кітаі – запуск авіязносінаў паміж Менскам і Санняй чакаем у сярэдзіне студзеня, – расказала Варановіч.

Яна дадала, што попыт на адпачынак унутры Беларусі таксама застаецца высокім.

Апошнія навіны