BE RU EN

Байдэн даручыў амерыканскім вайскоўцам збіваць іранскія ракеты

  • 1.10.2024, 20:44

Іран запусціў па Ізраілі больш за 500 балістычных ракетаў.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн склікаў тэрміновую нараду датычна сітуацыі ў Ізраілі. Сёння Іран запусціў па Ізраілі больш за 500 балістычных ракетаў.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Паводле звестак агенцтва, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн склікаў тэрміновую сустрэчу з віцэ-прэзідэнткай Камалай Гарыс і іх дарадцамі ў нацыянальнай бяспецы.

Падчас нарады яны абмеркавалі атаку Ірана на Ізраіль, якая на той момант ужо адбылася.

Паводле вынікаў нарады Байдэн даручыў амерыканскім вайскоўцам дапамагчы Ізраілю засцерагчыся ад іранскіх нападаў і збіваць ракеты, накіраваныя на Ізраіль.

Прэзідэнт ЗША Байдэн і віцэ-прэзідэнтка Гарыс назіраюць за нападам Ірана на Ізраіль з сітуацыйнага пакоя Белага дому, заявіў прадстаўнік Рады нацыянальнай бяспекі Белага дому.

Апошнія навіны