BE RU EN

Расейскія СМІ паведамілі аб прыбыцці Асада ў Маскву

  • 8.12.2024, 21:24

Дыктатар нібыта прыляцеў разам з сям'ёй.

Сірыйскі дыктатар Башар Асад разам са сваёй сям'ёй прыбыў у Маскву, паведамляе прапагандысцкае агенцтва ТАСС у нядзелю, 8 снежня, спасылаючыся на крыніцу ў Крамлі.

Адзначаецца, што Расея, "зыходзячы з меркаванняў гуманітарнага характару", дала ім прытулак.

Раней агенцтва Reuters, спасылаючыся на ўласныя крыніцы і рэсурс Flightradar, паведамляла, што Асад, магчыма, загінуў у авіякатастрофе, калі ўцякаў з краіны з набліжэннем да сталіцы паўстанцаў.

Апошнія навіны