BE RU EN

Вярхоўны суд адмовіў Надзеждзіну ў допуску да выбараў прэзідэнта РФ

  • 21.02.2024, 21:20

Раней Надзеждзін заяўляў, што таксама збіраецца падаць скаргу ў Канстытуцыйны суд РФ.

Вярхоўны суд Расеі прызнаў законнай пастанову Цэнтрвыбаркама, які адмовіў Барысу Надзежыну ў рэгістрацыі ў якасці кандыдата на будучых сакавіцкіх прэзідэнцкіх выбарах, піша ТАСС.

Пазоў Надзеждзіна да Цэнтральнай выбарчай камісіі адхіліў суддзя Алег Няфёдаў, які раней пацвердзіў нядопуск на выбары іншай антываеннай кандыдаткі – Кацярыны Дунцовай. Той самы суддзя адмовіў кандыдату ў іншым пазове – палітык аспрэчваў патрабаванні Цэнтральнай выбарчай камісіі да падпісных лістоў.

Пастанова не набыла законнай моцы і можа быць абскарджаная ў апеляцыйнай інстанцыі. Палітык зазначыў, што падасць скаргу.

Раней Надзеждзін заяўляў, што таксама збіраецца падаць скаргу ў Канстытуцыйны суд РФ.

На гэты момант ЦВК дапусціў да прызначаных на сакавік 2024 прэзідэнцкіх выбараў толькі чатырох кандыдатаў: чальца прэзідыума ЦК КПРФ Мікалая Харытонава, лідара ЛДПР Леаніда Слуцкага, прадстаўніка «Новых людзей» Уладзіслава Даванкова і дзейнага прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

Апошнія навіны