Coca-Cola ўпершыню за доўгія гады выпусціць напой з новым смакам
- 7.02.2024, 21:44
З малінамі і прыправамі.
Coca-Cola выпусціць першы за многія гады напой з новым смакам spiced – з малінамі і прыправамі, паведамляе CNN.
Новая кола ў найбліжэйшыя тыдні з'явіцца ў продажы ў ЗША і Канадзе адразу ў дзвюх версіях – з цукрам і без.
«Спажыўцы шукаюць больш смелыя смакі і больш складаныя смакавыя профілі. Гэта тэндэнцыя, якую мы заўважылі не толькі ў ежы, але і ў напоях, і мы падумалі, што для нас гэта ўнікальная прастора, у якой можна пагуляць», – сказала ў інтэрв'ю CNN віцэ-прэзідэнтка Coca-Cola ў маркетынгу ў Паўночнай Амерыцы Сью Лін Ча.
Паводле ейных словаў, смак spiced (з англ. – рэзкі, пікантны) адпавядае схільнасцям спажыўцоў Coca-Cola, якая праводзіла спецыяльнае даследаванне. Яно выявіла «рост жадання спажыўцоў паспрабаваць напой са рэзкімі прыправамі». Выбар малінаў абумоўлены іх папулярнасцю ў аўтаматах Coca-Cola Freestyle, дзе можна змешваць смакі. У 2022-м маліны абралі ў гэтых апаратах больш за 5 млн разоў.
На гэты момант Coca-Cola ў ЗША прапануецца ў варыянтах з цукрам і без (zero), ваніль і вішні (а таксама іх мікс; усе тры версіі ёсць з цукрам і без); ёсць таксама «лакальныя» смакі – вішні з Джорджыі і каліфарнійскія маліны.