Украінскі памежнік з першага стрэлу ліквідаваў расейскага афіцэра
- 7.02.2024, 22:21
Украінец паўдня праляжаў у засадзе.
Украінскі памежнік з пазыўным Прыгожы 11 гадзін праляжаў у засадзе, каб ліквідаваць расейскага афіцэра.
Пра гэта паведамляе Дзяржпагранслужба Украіны, апублікаваўшы відэа.
Псеўданім Прыгожы ўкраінскі баец атрымаў у першы дзень у Дзяржаўнай памежнай службе, і з ім ён ужо больш за 20 месяцаў.
Сваё майстэрства і баявы досвед памежнік набываў на баявых пазіцыях пад Мар'інкай, Пяскамі, Ліманам.
“Панічныя настроі ворага адчуваліся ў радыёперахопе, дзе ў перамешцы з нецэнзуршчынай гучала: “усім у сховішча, працуе снайпер”, - гаворыцца ў паведамленні.
Працаваў памежнік па варожых кулямётчыках, сувязістах, аднак даўжэй за ўсё давялося адсочваць расейскага афіцэра. У расейскіх акупантаў тады была ратацыя і Прыгожаму трэба было вызначыць, хто з іх камандзір.
“Пасля 11 гадзін назірання мне ўдалося з першага стрэлу трапіць у цэль”, — кажа баец.
Усяго ў арсенале памежніка дзве вінтоўкі. Першая - айчынная UAR-10, больш прызначаная для знішчэння жывой сілы супраціўніка. Другая – амерыканскай вытворчасці Desert Tech HTI, больш прызначаная для працы па браняванай і лёгкабраніраванай варожай тэхніцы.
Сваю працу снайпер уважае за важную і заяўляе, што будзе займацца ліквідацыяй акупантаў, пакуль тыя будуць на ўкраінскай зямлі.