Палкоўнік УСУ: Дроны могуць знішчыць усю вайсковую авіяцыю РФ
- 21.03.2024, 11:57
Экспэрт назваў умову.
Вайсковая авіяцыя РФ можа быць знішчаная дронамі. Да такой высновы прыйшоў ваенны аналітык, палкоўнік запасу УСУ Пётр Чэрнік пасля нападу БПЛА на Энгельс, РФ, дзе знаходзіцца важны аэрадром. Пра гэта ён паведаміў у каментары выданню «24 Канал».
Паводле яго слоў, галоўным крытэрам у пытанні ліквідацыі вайсковай авіяцыі акупантаў з'яўляецца колькасць выкарыстаных БПЛА, частата ўдараў і працягласць усёй аперацыі.
Экспэрт адзначыў, што з 60 самалётаў Ту-95МС у Расеі да 20 знаходзяцца ў працоўным стане.
Прыблізна такая ж колькасць, з 60 працоўных самалётаў Ту-22М3 таксама знаходзяцца ў аператыўным стане. Гэтыя самалёты могуць выпускаць ракеты Х-22 і Х-32, якія з'яўляюцца аднымі з найболей магутных у сваім класе. Акрамя таго, да 15 Ту-160 знаходзяцца ў працоўным стане і могуць выкарыстоўвацца для запуску ракет Х-555.