Хрысціянскаму прапаведніку Сяргею Мельянцу далі 13 дзён арышту
- 21.03.2024, 11:43
Бацьку семярых дзяцей судзілі паводле адміністрацыйнага артыкула.
20 сакавіка стала вядома пра затрыманне вядомага ў Менску хрысціянскага прапаведніка, барда і айца семярых дзяцей Сяргея Мельянца.
Яго судзілі паводле адміністрацыйнага артыкула. Прычыны і нагода пераследу невядомыя. Ягоны брат Мікалай паведаміў, што Сяргея пакаралі 13 днямі арышту.