У Грузіі пакаралі шэсць рэстарацый, якія абслугоўвалі кліентаў толькі на расейскай мове
- 21.03.2024, 16:25
І абавязалі ліквідаваць парушэнні.
У грузінскім Батумі рэгулятар аштрафаваў шэсць устаноў харчавання праз тое, што там прапаноўвалі меню толькі на расейскай мове і праігнаравалі папярэджанні з гэтай нагоды.
Пра гэта паведамляе грузінская служба «Радыё Свабода».
Агенцтва ў пытаннях канкурэнцыі абвясціла аб спагнанні штрафаў з шасці ўстаноў у Батумі, растлумачыўшы гэта тым, што абслугоўванне кліентаў у іх забяспечвалася амаль выключна на расейскай мове.
Агенцтва яшчэ ў лістападзе 2023 года вынесла ім папярэджанне і заклікала ліквідаваць парушэнні, але ў названыя тэрміны гэтага не зрабілі.
Установам, частка якіх працуюць як ФЛП, а некаторыя - як ТАА, давядзецца заплаціць штрафы ў суме ад 600 да 1800 грузінскіх лары (ад 220 да больш чым 660 даляраў).
Грузінскае заканадаўства прадугледжвае, што грамадзяне павінны мець магчымасць атрымліваць усе паслугі на тэрыторыі краіны на дзяржаўнай мове.
Пастанова аб штрафах не вызваляе гэтыя рэстарацыі ад абавязку ліквідаваць парушэнні. Якім можа быць штраф за далейшае ігнараванне патрабавання, не ўдакладняюць.