BE RU EN

Лукашэнка зняў з пасады кіраўніка факультэта Генштаба Узброеных сілаў

  • 21.03.2024, 21:09

Ігар Дземідзенка займаў гэтую пасаду з траўня мінулага года.

Генерал-маёр Ігар Дземідзенка вызвалены ад пасады кіраўніка факультэта Генштаба Узброеных сілаў – намесніка кіраўніка Ваеннай акадэміі. Адпаведны ўказ падпісаў 21 сакавіка Аляксандр Лукашэнка.

Генерал-маёр Ігар Дземідзенка прыкамандзіраваны да Дзяржаўнага сакратарыята Рады бяспекі з пакіданнем яго ў кадрах Міністэрства абароны, удакладнілі ў прэс-службе Лукашэнкі.

Ігар Дземідзенка займаў пасаду кіраўніка факультэта Генштаба УС з траўня мінулага года. Да гэтага з сакавіка 2021 года ён камандаваў войскамі Заходняга аператыўнага камандавання.

Апошнія навіны