Амбасада Беларусі ў РФ высвятляе, ці ёсць сярод пацярпелых у «Крокус Сіці Холе» беларусы
- 22.03.2024, 21:49
Увечары 22 сакавіка невядомыя ўчынілі страляніну ў будынку ў Падмаскоўі.
Амбасада Беларусі ў РФ высвятляе, ці ёсць сярод пацярпелых у «Крокус Сіці Холе» беларусы. Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале дыпмісіі.
Амбасада Беларусі знаходзіцца ў кантакце з расейскімі праваахоўнымі органамі, удакладняецца інфармацыя пра наяўнасць сярод пацярпелых у «Крокус Сіці Холе» грамадзянаў Беларусі, дадалі ў прэс-службе МЗС.
Нагадаем, увечары 22 сакавіка невядомыя ўчынілі стральбу у «Крокус Сіці Холе» ў падмаскоўным Краснагорску. У гэты час там пачынаўся канцэрт гурта «Пікнік». Інфармацыя пра загінулых і параненых удакладняецца. Паводле звестак расейскіх СМІ, размова можа ісці пра гібель сама меней 15 чалавек.