У Светлагорску мужчына памёр ад атручэння этылавым спіртам
- 6.03.2024, 21:38
Колькі ў яго было праміле.
У пачатку года ў Светлагорску ў адной з кватэраў шматпавярховага дома было знойдзенае цела 33-гадовага мужчыны без бачных прыкметаў гвалтоўнай смерці. Эксперты вызначылі, што прычынай ягонай смерці стала алкагольнае атручванне, піша Гомельская праўда».
Падчас ускрыцця эксперты ўзялі ўзоры крыві і адправілі іх на даследаванне.
– Вынікі паказалі, што ў загінулага ў крыві ўтрымліваўся этылавы спірт, прычым у значных канцэнтрацыях, і дасягнуў адзнакі 7,1 праміле, з прычыны чаго прычынай смерці стала атручванне этылавым спіртам, – расказала кіраўніца сектара судова-медыцынскіх экспертызаў Светлагорскага МРА Дзяржаўнага камітэта судовых экспертызаў Улада Сальнікава.