BE RU EN

Самая вялікая справаздача за шмат гадоў: Пентагон рассакрэціў усё, што яму вядома пра прышэльцаў

  • 8.03.2024, 21:21

Справаздача была пададзеная ў Кангрэс ЗША.

Улады ЗША не хаваюць інфармацыю пра наведванне Зямлі іншапланетнікамі, рэальных доказаў існавання прышэльцаў на гэты момант не існуе ўвогуле. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Пентагона, якую зацвердзіў Кангрэс ЗША, паведамляе The New York Times Times (пераклад – «Уніян»).

– 63-старонкавы дакумент з'яўляецца найбольш шырокім за апошнія гады аспрэчаннем Пентагона заяваў, што ён валодае інфармацыяй пра пазаземныя візіты або тэхналогіі. Але на фоне шырока распаўсюджанага недаверу да ўраду справаздача наўрад ці супакоіць апантанасць іншапланетнікамі, якая расце, – піша выданне.

Прадстаўнік Міністэрства абароны ЗША Патрык Райдэр запэўніў, што Пентагон падышоў да стварэння справаздачы адкрыта і без прадузятых уяўленняў, але так і не знайшоў ніякіх доказаў існавання таемных урадавых праграмаў, якія хавалі б іншапланетныя тэхналогіі або аб'екты.

– Усе следчыя дзеянні на ўсіх узроўнях класіфікацыі прыйшлі да высновы, што большасць назіранняў былі звычайнымі аб'ектамі і з'явамі і вынікам памылковай ідэнтыфікацыі, – сказаў Райдэр.

Адзначаецца, што большасць «неразгаданых» выпадкаў назірання іншапланетнікаў застаецца неразгаданай толькі праз нястачу якасных звестак. У Пентагоне ўпэўненыя, што большасць гэтых выпадкаў таксама была б ідэнтыфікаваная як звычайныя аб'екты ці з'явы, калі б зыходных звестак было больш.

Праз немагчымасць растлумачыць такія выпадкі з «няякаснымі» зыходнымі звесткамі квітнеюць тэорыі змовы, хоць навукоўцы і незалежныя даследнікі ўжо неаднаразова даказвалі, што ўсе падобныя выпадкі з'яўляюцца аптычнымі ілюзіямі, з'явамі надвор'я ці апаратамі, створанымі чалавекам.

У дакладзе таксама аспрэчваюцца сцвярджэнні інфарматараў і былых урадавых чыноўнікаў, якія сцвярджалі, што Злучаныя Штаты хаваюць ад грамадскасці доказы іншапланетнікаў або пазаземныя матэрыялы.

Усплёск паведамленняў пра іншапланетнікаў і грамадскай цікавасці да гэтай тэмы Пентагон тлумачыць сярод іншага тым, што сучасныя тэхналогіі значна спрасцілі і працэс стварэння містыфікацый, і іх распаўсюджванне на масавую аўдыторыю.

Апошнія навіны