BE RU EN

УСУ падбілі адзін з самых дарагіх ударных беспілотнікаў РФ

  • 1.04.2024, 22:55

Ягоны кошт складае блізу $7 млн.

Украінскія сілы падбілі дарагі расейскі беспілотнік «Фарпост», які можна назваць аналагам турэцкага Bayraktar. Пра гэта паведаміў спікер Паветраных сілаў Ілля Еўлаш у эфіры тэлемарафону.

«Паветраныя сілы сёння адпрацавалі досыць добрую цэль, такія цэлі ў нас бываюць нячаста, аднак у нас усё ж атрымалася падбіць адзін з самых дарагіх беспілотных лётных апаратаў ударных тыпу “Фарпост”», – паведаміў Еўлаш.

Ён адзначыў, што гэта расейскі БПЛА коштам блізу $7 млн, які можа несці розную баявую нагрузку і цягам даволі доўгага часу выконваць пастаўленыя баявыя задачы ўздоўж лініі сутыкнення.

«Гэта крыху нагадвае аналаг "Байрактара", ён даволі вялікі, можа праводзіць і выведку, і ў тым ліку несці яшчэ дадатковую баявую нагрузку ў выглядзе дзвюх ракетаў або іншага ўзбраення, якім ён будзе абсталяваны, каб падбіваць наземныя цэлі», – сказаў Еўлаш.

Ён паведаміў, што беспілотнік збіла Адэская зенітная брыгада над акваторыяй Чорнага мора.

Апошнія навіны