Зяленскі пра баі ў Харкаўскай вобласці: Ёсць вынікі ва УСУ
- 13.05.2024, 20:25
Брыгадны генерал Драпаты, які адказвае за гэты адрэзак фронту, працуе на месцы.
Украінскія абаронцы дамагліся вынікаў у абароне Харкаўскай вобласці ад расейскага наступу. Брыгадны генерал Міхаіл Драпаты, які адказвае за гэты адрэзак фронту, працуе на месцы.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на вечаровы зварот прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.
Паводле словаў кіраўніка дзяржавы, пра самыя гарачыя адрэзкі фронту яму сёння, 13 траўня, дакладвалі галоўны камандзір УСУ Аляксандр Сырскі і міністр абароны Украіны Рустэм Умераў.
Ён расказаў, што ў Харкаўскай вобласці прадаўжаюцца контрударныя дзеянні ўкраінскіх абаронцаў. Гэты кірунак, у тым ліку Ваўчанск і памежныя раёны, узмацнілі.
«Брыгадны генерал Міхась Драпаты за гэты кірунак адказвае непасрэдна на месцы, яму падаюцца неабходныя сродкі паразы, неабходныя сілы. Цяпер усё больш становіцца нашых вынікаў – мы знішчаем пяхоту акупантаў і тэхніку», – дадаў Зяленскі.
Ён падзякаваў украінскім ваярам, якія дакладна выконваюць загады, захоўваюць пазіцыі і робяць усё, каб стабілізаваць сітуацыю.
Прэзідэнт падкрэсліў, што Украіна разумее, як дзейнічае вораг, і бачыць план, які датычыцца адарвання сілаў. Але данецкія кірункі не застаюцца без неабходнай падтрымкі і забеспячэнні.
Таксама фіксуецца актыўнасць расейскіх дыверсантаў супраць Сумскай і Чарнігаўскай абласцей.
«Наша задача абсалютна зразумелая – сарваць расейскую спробу пашырыць вайну. Выкананне гэтай задачы залежыць літаральна ад кожнага, хто цяпер на пазіцыях – ад Чарнігава да Валчанска, ад Харкава да Данбаса», – дадаў ён.