BE RU EN

Названыя самыя ненадзейныя аўтамабілі Toyota

  • 7.05.2024, 21:09

Аўтары рэйтынгу ўзялі да ўвагі водгукі ўладальнікаў.

Аўтапартал HotCars апублікаваў спіс найменш надзейных мадэляў Toyota на сёння. Пры складанні рэйтынгу аўтары ўзялі да ўвагі справаздачы Consumer Reports, рэйтынгі JD. Power і водгукі ўладальнікаў мадэляў Toyota на форумах.

Самай ненадзейнай мадэллю цяперашніх дзён HotCars назваў першую электрычную «Таёту» – красовер bZ4X.

Ён сумна вядомы гісторыяй з адваленымі коламі, а таксама недасканаласцю электрычнай архітэктуры, што з'яўляецца лагічным вынікам ужо згаданага факту – гэта першы электракар маркі.

Самым ненадзейным аўто Toyota апошніх дваццаці гадоў прызналі купэ GR Supra, распрацаваную супольна з BMW, якая выступіла пастаўшчыком рухавіка V6.

Менавіта ён і падмачыў рэпутацыю Супры праз падвышаны чад алівы, закаксоўку цыліндраў, стабільнасць працы сістэмы дапамогі пры тармажэнні.

Toyota Sienna была прызнаная экспертамі самай ненадзейнай «Таётай» за ўвесь час. Прэтэнзій вельмі шмат: пачынаючы ад якасці зборкі і заканчваючы выхадам з ладу механізму рассоўных дзвярэй.

Апошнія навіны