BE RU EN

Ліга чэмпіёнаў: «Рэал» згуляе з «Баварыяй»

  • 8.05.2024, 21:11

Сёння вызначыцца другі фіналіст турніру.

Мадрыдскі «Рэал» згуляе з мюнхенскай «Баварыяй» у матчы ў адказ 1/2 фіналу Лігі чэмпіёнаў у футболе.

Сустрэча адбудзецца ў сераду, 8 траўня, на стадыёне «Санцьяга Бернабеу» ў Мадрыдзе. Матч пачнецца а 22-й паводле менскага часу.

Першая сустрэча, якая прайшла ў Мюнхене, закончылася з лікам 2:2.

Букмекеры ўважаюць за фаварытку супрацьстаяння каманду Карла Анчалоці, каэфіцыент на выхад «Рэал» у фінал турніру – 1,50. Праход нямецкай каманды памножыць стаўку на 2,65.

Пераможца гэтага паўфіналу ў вызначальным матчы Лігі чэмпіёнаў згуляе з дортмундскай «Барусіяй», гульня пройдзе 1 чэрвеня ў Лондане.

Апошнія навіны