BE RU EN

«З Белгарада выводзяць і мабілізаваных, і жаўнераў тэрміновай службы»

  • 1.06.2024, 21:26

Украінская разведка перахапіла размову расейцаў.

Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны перахапіла размову расейцаў аб тым, што з Белгарада нібыта эвакуююць вайскоўцаў РФ.

- З Белгарада людзей выводзяць. Ну, я зразумела так. І мабілізаваных, і гэтых з тэрміновай службы, і кантрактнікаў, і самых найбліжэйшых, хто побач жыве. Зразумеў? Дзе не могуць адбіць. Ну, карацей, нешта будзе, я так разумею, – кажа расейка ў перахопленай размове.

На днях Украіне дазволілі біць па тэрыторыі Расеі заходняй зброяй, у тым ліку амерыканскімі сістэмамі HIMARS.

Апошнія навіны