BE RU EN

Ізраільская IT-кампанія Playtika ліквідуе бізнэс у Беларусі

  • 10.06.2024, 21:24

Працэдура была запушчаная афіцыйна ў канцы красавіка.

Ізраільская IT-кампанія Playtika пакідае Беларусь. Інфармацыя пра ліквідацыю яе беларускай юрыдычнай асобы «Плэйтыка Бел» з'явілася на сайце Адзінага дзяржрэгістратара, піша сайт devby.io. Адпаведную пастанову прыняў уласнік кампаніі.

Працэдура ліквідацыі была запушчаная афіцыйна ў канцы красавіка. Аднак на афіцыйным сайце кампаніі да гэтага часу пазначана, што яе офісы ёсць у Беларусі. Таксама «Плэйтыка Бел» па-ранейшаму сярод рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій.

Пра сыход Playtika з Беларусі стала вядома яшчэ ў студзені. Супрацоўнікам кампаніі заявілі, што апошні працоўны дзень для тых, хто застанецца ў Беларусі, – 30 красавіка. Фізічны офіс у Менску быў зачынены для большасці супрацоўнікаў ужо з пачатку сакавіка. Паведамлялася, што шматлікіх інжынераў звольнілі ўжо ў лютым: ім выплацілі заробак і гадавы бонус.

Офіс распрацоўкі Playtika у Менску адкрыўся ў 2012 годзе. На піку (канец 2021 года) у кампаніі працавала больш за 600 чалавек. Менскі офіс Playtika быў у ліку 20 найбуйнейшых IT-кампаній у Беларусі.

Апошнія навіны