УСУ ўдарылі па С-300 на тэрыторыі РФ
- 3.06.2024, 21:32
Фота.
Украінскія абаронцы нанеслі ўдар па расейскім зенітным ракетным комплексе С-300, які знаходзіўся на тэрыторыі РФ.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на віцэ-прэм'ерку, міністарку ў пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Украіны Ірыну Верашчук у Telegram.
«Добра гарыць. Гэта расейскі С-300. На расейскай тэрыторыі», – напісала міністарка.
Таксама яна нагадала, што па С-300 ударылі ў першыя дні пасля дазволу на выкарыстанне заходняй зброі для нападаў на расейскую тэрыторыю.