УСУ ўзялі ў палон блізу 60 расейскіх акупантаў
- 3.06.2024, 21:47
На Харкаўскім кірунку.
Украінскія абаронцы ўзялі ў палон блізу 60 расейскіх акупантаў пад Ваўчанскам на Харкаўскім кірунку. Пра гэта LIGA.net паведаміў прадстаўнік аператыўна-стратэгічнай групоўкі войскаў «Хорціца» Назар Валошын.
Падзея здарылася ў нядзелю, 2 чэрвеня, – байцы Сілаў абароны ўзялі палонных акупантаў каля Ваўчанска, паведаміў ён.
У той самы дзень Валошын паведамляў, што ўкраінскія падраздзяленні кантралююць большую частку горада – блізу 70%, а ў горадзе і ў наваколлях ідуць жорсткія баі.
На стан 3 чэрвеня ў Ваўчанску прадаўжаюцца баі, адзначыў вайсковец.