BE RU EN

Францыя пачне падрыхтоўку ўкраінскіх пілотаў на знішчальніках Mirage-2000

  • 7.06.2024, 21:07

Пра гэта заявіў Макрон.

Францыя паставіць Украіне знішчальнікі Mirage-2000 і пачне падрыхтоўку пілотаў і абслуговага персаналу, а таксама цалкам падрыхтуе і навучыць украінскую брыгаду.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон падчас прэс-канферэнцыі з украінскім калегам Уладзімірам Зяленскім у Парыжы ў пятніцу, 7 чэрвеня.

«Ёсць станоўчая пастанова пра навучанне пілотаў і інжынераў і атрыманне французскіх самалётаў», – пацвердзіў на прэс-канферэнцыі Зяленскі.

Апошнія навіны