Зяленскі: Расеі не атрымалася рэалізаваць Харкаўскую аперацыю
- 8.06.2024, 21:15
Украіна яшчэ больш узмоцніць гэты кірунак.
Расейскаму войску не атрымалася рэалізаваць іх Харкаўскую аперацыю, і гэта важкі вынік Узброеных сіл Украіны, заявіў у сваім вячэрнім звароце 8 чэрвеня прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі пасля размовы з галоўнакамандуючым УСУ Аляксандрам Сырскім.
- Максімальна зараз стрымліваем і знішчаем расейскія падраздзяленні, якія ўваходзяць на нашу зямлю і тэрарызуюць Харкаўшчыну. Кірунак – узмоцнены. І будзе яшчэ больш узмоцнены, – заявіў ён.
З ягоных слоў, быў даклад і аб данецкіх кірунках, дзе найбольш цяжка.