Баявая авіяцыя Кітая стварыла небяспечную сітуацыю каля вайсковага карабля NATO
- 8.06.2024, 21:37
Кітайскі самалёт небяспечна наблізіўся да карабля Нідэрландаў.
Кітайская баявая авіяцыя стварыла небяспечную сітуацыю ў міжнародных водах Усходне-Кітайскага мора, якія патруляваў вайсковы карабель Нідэрландаў. Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны краіны.
Адзначаецца, што нідэрландскі карабель Zr.Ms. Tromp ажыццяўляў патруляванне ў складзе шматнацыянальнай групоўкі ААН, якая кантралюе выкананне марскіх санкцый супраць Паўночнай Карэі ў адпаведнасці з рэзалюцыямі Рады Бяспекі ААН.
Пара кітайскіх баявых самалётаў некалькі разоў абляцела вайсковы карабель Zr.Ms. Tromp. Таксама падчас патрулявання да марскога баявога гелікоптэра NH90 з гэтага карабля наблізіліся два кітайскія баявыя самалёты і гелікоптэр. Гэта стварыла патэнцыйна небяспечную сітуацыю. Інцыдэнт адбыўся ў міжнароднай паветранай прасторы», – гаворыцца ў паведамленні.