Нават КНДР ёсць
- TELEGRAM-КАНАЛ «СЕРПОМПО»
- 28.07.2024, 20:00
Выгнаную праз віну Пуціна Расею ніхто не падтрымаў.
Расейскае кіраўніцтва імкнецца замоўчаць адну важную акалічнасць, якая тычыцца Алімпіяды ў Парыжы.
Выгнаную адтуль праз віну Пуціна і ягонага ахвосця Расею не падтрымаў ніхто. Няма ніводнай краіны з выдуманых ДБ-«дыпламатыяй» у прапагандысцкіх мэтах «сяброўскіх», хто на знак салідарнасці з Расеяй адмовіўся б скіраваць сваю каманду ў Парыж (як гэта было ў 1984 годзе, калі ўсе краіны сацлагеру, акрамя Кітая, Румыніі і Югаславіі, услед за СССР байкатавалі летнюю Алімпіяду ў Лос-Анжэлесе).
Самы яркі факт – нават каманда КНДР на Алімпіядзе прадстаўленая.
Зразумела, Кітай і Індыя таксама выправілі ў Парыж вялізныя каманды. І спартоўцы нібыта «хаўрусніцкага» і «сяброўскага» В'етнама, куды не так даўно матыляўся Пуцін, у Парыжы выступаюць. Як і кубінскія атлеты.
Самае смешнае, у Парыжы ёсць каманды нават тых афрыканскіх краінаў, якія ўважаюцца за «прарасейскія» (ЦАР і Малі).
Няма там толькі каманды РФ. У Парыж прыехалі толькі 15 спартоўцаў з расейскімі пашпартамі, якія выступаюць пад сцягам МАК. А ўсяго на Алімпіядзе выступяць дзясяткі (паводле розных падлікаў, ад 60 да 77) спартоўцаў, якія нарадзіліся ў Расеі або раней мелі яе спартовае грамадзянства. Траціна і іх (26 чал.) змянілі спартовае грамадзянства пасля 24 лютага 2022 года.
Да чаго ж трэба было дайсці, каб Расею абышоў нават сусветны ізгой Кім і іранскія аяталы, якія таксама выправілі сваю каманду ў Францыю?
Telegram-канал «СерпомПо»