BE RU EN

У Беларусі забараняюць наведваць лясы

  • 28.07.2024, 20:37

Названыя тры раёны, дзе ўваход у іх поўнасцю закрыты.

Лясы ў двух раёнах Гомельскай і ў адным раёне Менскай вобласці патрапілі пад забарону для наведвання.

Згодна з мапай Мінлясгаса, цяпер поўнасцю забаронена наведваць лясы ў трох раёнах краіны: Лельчыцкім, Жыткавіцкім і Слуцкім.

Акрамя таго, большая частка лясоў у Гомельскай, Менскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцях атрымала статус «наведванне абмежавана».

Найбольш спрыяльная абстаноўка ў Берасцейскай вобласці, дзе абмежавана наведванне толькі ў Лунінецкім раёне, і ў Гарадзенскай вобласці – тут усе раёны ў «зялёным колеры».

Апошнія навіны