Зяленскі запрасіў Трампа ва Украіну
- 28.07.2024, 21:02
Каб «пераканацца ва ўсім на свае вочы».
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што падчас тэлефоннай размовы 20 ліпеня запрасіў кандыдата ў прэзідэнты ЗША Дональда Трампа наведаць Украіну.
Калі амерыканскі палітык хоча даведацца што-небудзь пра Украіну – ён можа прыехаць і «пераканацца на свае вочы» або спытаць кіраўніка дзяржавы, заявіў Зяленскі ў інтэрв'ю японскаму грамадскаму вяшчальніку NHK.
Зяленскі таксама заявіў, што Украіна перадавала мэсэджы камандзе кандыдата ў амерыканскія прэзідэнты.
Трамп жа паведаміў Зяленскаму, што ён даступны ў любых пытаннях і прэзідэнт Украіны можа звярнуцца да яго.