BE RU EN

Менскую вуліцу Карла Маркса закрыюць для транспарту амаль на месяц

  • 29.07.2024, 21:40

Будуць рэканструяваць цеплавыя сеткі.

На вуліцы Карла Маркса ў самым цэнтры Менска ў жніўні будуць рэканструяваць цеплавыя сеткі. Рух транспарту ў сувязі з гэтым абмяжуюць, паведамляе «Менскэнэрга».

Гаворка ідзе пра адрэзак на вуліцы Карла Маркса ад скрыжавання з вуліцай Леніна да скрыжавання з вуліцай Энгельса. Працы будуць весці з 1 да 30 жніўня.

Кіроўцаў просяць планаваць маршруты з увагай да гэтай інфармацыі.

Апошнія навіны