BE RU EN

У Чэхіі заклікалі праверыць дзейнасць Расейскай праваслаўнай царквы

  • 20.08.2024, 21:07

РПЦ можа выкарыстоўваць рэлігію для аперацыі ўплыву.

Старшыня камітэта ў пытаннях бяспекі чэшскага Сэната Павел Фішэр заклікаў урад даручыць спецслужбам правесці расследаванне наконт патэнцыйнай пагрозы з боку праваслаўных цэркваў у краіне. Яны могуць выкарыстоўвацца для аперацый пад уплывам РФ.

Пра гэта паведамляе ČTK.

Павел Фішэр таксама адзначыў, што міністр культуры Чэхіі Марцін Бакса павінен праверыць, ці прытрымліваецца Расейская праваслаўная царква ў Чэхіі і Праваслаўная царква ў Чэшскіх землях дзейнага заканадаўства.

У выпадку выяўлення парушэнняў міністр павінен прапанаваць ануляваць іх рэгістрацыю. У той жа час, Фішэр нагадаў, што ў 2022 годзе міністэрства не выявіла падстаў для такіх дзеянняў.

"Свабодай веравызнання і аб'яднанняў нельга злоўжываць для незаконнага ўплыву варожай замежнай дзяржавы", — заявіў кіраўнік камітэта ў пытаннях бяспекі.

Фішэр падкрэсліў, што Расейская праваслаўная царква ў Чэхіі з'яўляецца часткай Маскоўскага патрыярхату, які мае шчыльныя сувязі з Крамлём. На чале гэтай царквы стаіць патрыярх Кірыл, якога Чэхія ў красавіку 2023 года ўключыла ў санкцыйны спіс за падтрымку вайны супраць Украіны.

Апошнія навіны