BE RU EN

У Растоўскай вобласці, дзе шосты дзень гарыць нафтабаза, адбылося яшчэ адно надзвычайнае здарэнне

  • 23.08.2024, 21:15

Відэафакт.

У горадзе Пралетарск Растоўскай вобласці, дзе ўжо шосты дзень гарыць нафтабаза, пачаўся яшчэ адзін пажар. Агонь ахапіў жылыя дамы.

Пра гэта паведамляе "РБК-Украіна" са спасылкай на МНС РФ у Telegram і расейскія Telegram-каналы.

У МНС сцвярджаюць, што ў Пралетарску гарыць "сухая расліннасць". Расейскія Telegram-каналы пішуць пра ўзгаранне чароту.

"Агонь перайшоў на жылыя будынкі", - удакладняюць у МНС.

На відэа, якія публікуюць у сеціве, можна заўважыць, што пажар - каля чыгункі. Мясцовыя жыхары публікуюць кадры, дзе па чыгунцы вязуць цыстэрны, што можа прывесці да новых выбухаў.

Пры гэтым расейцы скардзяцца, што чарот нібыта маглі падпаліць “дыверсанты”.

Апошнія навіны