Менск затапіла
- 27.08.2024, 21:23
Дарогі на некаторых вуліцах ператварылася ў рэчку.
Спякота зноў змянілася магутным дажджом. Пасля пяці гадзін на Менск абрынулася магутная залева, і ў некаторых месцах дарога зноў ператварылася ў раку, паведамляе «Анлайнер».
Так выглядае скрыжаванне ля Mak.by на праспекце Дзяржынскага.
А гэта ўжо цэнтр места — плошча Мяснікова.
Ваколіца Камароўскага рынку.
На чарзе вуліца Інтэрнацыянальная. Як бачым, вуліца падтопленая. Некаторыя самаходы не могуць выехаць.
Нямізе зноў дасталася.
Такой вуліцу Трасцянецкую зняў адзін з нашых чытачоў.
Як паведамляе Мінсктранс, праз надвор'е ёсць перапынкі ў руху грамадскага транспарту.